Здымачную групу «Белсату» правяралі ў Данецку больш за 10 разоў цягам гадзіны


Нягледзячы на адмову ад абвешчання Данецкай народнай рэспублікі, мітынгоўцы ў Данецку не пакідаюць будынку Абласной адміністрацыі ды рыхтуюцца супрацьстаяць штурму сілавікоў.



Пратэстоўцы, якіх цяпер ля будынку адміністрацыі не болей за 2 тыс. асобаў, адмаўляюцца прызнаваць легітымнасць уладаў у Кіеве і настойваюць на правядзенні рэферэндуму аб уключэнні Данбасу ў склад Расейскай Федэрацыі.

{movie}Здымачную групу «Белсату» правяралі ў Данецку больш за 10 разоў цягам гадзіны |right|15794{/movie}

Данецкія сепаратысты чакаюць штурму і ўмацоўваюць барыкады ля будынку адміністрацыі.

Падазронае стаўленне і да журналістаў: здымачную групу «Белсату» цягам гадзіны правяралі больш за 10 разоў.

Тым часам выканальнік абавязкаў міністра ўнутраных справаў Арсэн Авакаў выказаў меркаванне, што сітуацыю ў мяцежных рэгіёнах вырашаць цягам найбліжэйшых 48 гадзінаў.

Данецкія сепаратысты ў адказ заклікалі сваіх прыхільнікаў да поўнай мабілізацыі сённяшняй ноччу, якая, паводле пратэстоўцаў, можа стаць вырашальнаю.

Алесь Баразенка, Данецк, belsat.eu

Стужка навінаў