«Турыстаў Пуціна» з Крыму накіравалі ў Данбас


У закалотах у гарадах паўднёвай і ўсходняй Украіны бралі ўдзел людзі, якіх заўважылі ў антыўкраінскіх акцыях на паўвостраве.

Людзей у штацкім, якія дэстабілізавалі сітуацыю ў Крыме, заўважылі ў гарадах паўднёвай і ўсходняй Украіны. Пра гэта паведаміў афіцэр ВМС Украіны Аляксей Мазепа, абапіраючыся на інфармацыю, атрыманую ад салдат, дыслакаваных у Крыме.

«Ёсць інфармацыя ад нашых хлопцаў, хто там застаўся. Яны, праглядаючы навінавыя сюжэты пра падзеі, якія цяпер адбываюцца ў Данецку, Харкаве і Луганску, пазнаюць знаёмыя твары людзей, якія ажыццяўлялі захопы ваенных гарнізонаў на тэрыторыі Крыму», – сказаў ён.

Стужка навінаў