На Майдане былі снайперы з Грузіі?


Былы камандзір батальёну «Аваза» Трыстан Цытэлашвілі паведаміў, што ва ўкраінскай сталіцы стралялі былыя падначаленыя Саакашвілі.

Усяго, паводле генерала арміі Грузіі, на Майдане дзейнічалі чатыры грузінскія снайперы. Пра гэта паведаміла агенцтва «Грузінформ».

«Мне дакладна вядомыя тыя чатыры асобы, якія былі там у якасці снайпераў, але, зыходзячы з інтарэсаў следства, не магу іх назваць. Матэрыялы следства праз два тыдні будуць накіраваныя ў пракуратуру. Гэтыя людзі – былыя працаўнікі кантраляванай Саакашвілі сілавой структуры. Ранейшая ўлада трэнавала іх менавіта для такіх справаў. Іхнаю групаю ў Кіеве кіравалі Гіві Таргамадзэ і Гіа Барамідзэ», – паведаміў генерал грузінскай арміі, былы камандзір батальёну «Аваза» Трыстан Цытэлашвілі.

Крывавыя падзеі на вуліцы Інстытуцкай ва ўкраінскай сталіцы разгортваліся 18–19 лютага. Тады ад куляў наймітаў загінулі больш за некалькі дзясяткаў асобаў.

ДР, belsat.eu паводле lifenews.com

Стужка навінаў