У Беларусі дзіцячыя аўтаматы крычаць: «Рускія не здаюцца!»


Наборы дзіцячай зброі «Убойный отдел» з расейскім сцягам прадаюць у Гомлі.

«Убойный отдел. Подари радость своему ребенку» – пад такім дэвізам наборы прадаюцца ў кіёску ў Гомелі. Дзіцячую зброю ва ўпакоўцы з трыкалорам прадае беларуская фірма «Bibabosha». Ейная інтэрнэт-крама часова прыпыніла працу, і такіх набораў там няма.

На «YouTube» мы знайшлі аматарскі відэаролік, які дэманструе «зброю» ў дзеянні. Калі націскаеш на курок, уключаюцца лямпачкі ды гук: «Мы не здаемся!», «Прыйшло падмацаванне, камандзір!», «Агонь!», «Заканчваюцца патроны!», «Нас ачапляюць!», «Расейцы не здаюцца!».

{movie}Беларускія дзіцячыя аўтаматы крычаць: «Расейцы не здаюцца!»|right|15786{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў