«Velcom» выпусціў відэаролік з песняю «Простыя рэчы»


Іміджавы ролік на беларускай мове мабільны аператар выпусціў да свайго 15-годдзя.

Відэаролік, які распавядае пра гісторыю кахання і ролю ў іх мабільнага тэлефона, падключанага да сеткі «Velcom», заканчваецца словамі: «Шмат прыгожых гісторыяў пачалося 15 гадоў таму. А колькі яшчэ наперадзе?». За кадрам гучыць песня «Простыя словы» з культавага «Народнага альбому», запісанага беларускімі музыкамі ў 1997 годзе.

{movie}Ролік да 15-годдзя «Velcom»|right|15784{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў