Расея перагрупавала войскі, але не напала


Расейскія войскі ў 200-кіламетровай зоне на мяжы з Украінаю перагрупаваліся. Але спробаў пераадолець мяжу зафіксавана не было.

Учора пра план нападу Расеі на Украіну ў ноч з 8 на 9 красавіка напісаў на сваёй старонцы ў «Facebook» кіраўнік Цэнтру вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук.

Паводле ягонай апошняй інфармацыі, да 05.00 раніцы сепаратысты атрымлівалі запыты на арганізацыю «калідору» на мяжы для праходжання калонаў ваеннай тэхнікі. «Сцэнар зводзіўся да таго, – тлумачыць Тымчук, – што групы сепаратыстаў мусілі нейтралізаваць нашыя памежныя нарады на адной з прасёлкавых дарогаў у Луганскай вобласці ды адсочваць перамяшчэнне ўкраінскіх войскаў каля мяжы. Забяспечыўшы такім чынам бесперашкодны праход падраздзяленняў расейскіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю. З тым, каб пасля расейскія вайскоўцы прыйшлі на дапамогу сепаратыстам, якія захапілі адміністрацыйныя будынкі ў гарадах усходняй Украіны (варыянт «зялёных чалавечкаў»)».

Сёння Дзмітрый Тымчук напісаў, што ўсе свае допісы ўзгадняе з дзяржаўнымі структурамі Украіны. І ўчорашняя заява была часткаю плану для зрывання сцэнару Крамля і прарасейскіх сепаратыстаў.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары