Марс максімальна наблізіцца да Зямлі


Марс і Зямля ідуць на збліжэнне. 9 красавіка адбудзецца гэтак званае супрацьстаянне Зямлі ды Марсу: Зямля, Сонца і Марс пашыхтуюцца на адной лініі.

А ўначы на 14 красавіка Марс наблізіцца да Зямлі на максімальна блізкую адлегласць – 92 мільёны кіламетраў. Зямлю чакае поўнае месячнае зацьменне. Чырвоную планету можна будзе пабачыць у раёне сузор’я Дзевы.

Перыядычнае збліжэнне Зямлі ды Марсу адбываецца праз эліптычную форму арбітаў абедзвюх планетаў і праходзіць рэгулярна – раз на 26 месяцаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў