Наперадзе – яшчэ адно смяротнае пакаранне


Вярхоўны Суд Беларусі пакінуў без змянення вынесены Гомельскім абласным судом смяротны прысуд Аляксандру Грунову — забойцу гомельскай студэнткі Наталлі Емяльянчыкавай.

Дзяўчына загінула ў верасні 2012 года, забойца нанёс ёй больш як 100 нажавых раненняў. Забойства студэнткі Груноў учыніў праз год пасля адбыцця пакарання за жорсткае збіванне сужыцеля сваёй маці, у выніку якога той памёр.

Грунову растлумачана, што па памілаванне ён можа звярнуцца да прэзідэнта. Аднак за ўвесь час кіравання Аляксандра Лукашэнкі вядома толькі пра адзін выпадак такога памілавання.

Крымінальны кодэкс Беларусі мае 14 артыкулаў, паводле якіх злачынцу можна пакараць найвышэйшаю захадаю, але ва ўсіх гэтых выпадках магчымае і альтэрнатыўнае пакаранне. Беларусь застаецца адзінаю краінаю ў Еўропе, дзе выконваюць смяротныя прысуды.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў