Флікер – «нашае ўсё»?


https://youtu.be/RrO_dsi0fvQ

Павальная «флікерызацыя» краіны адбываецца не першы год, але не спыняецца і дыскусія ў грамадстве: ці трэба сувора караць за адсутнасць святлоадбіўных элементаў?

{movie}Флікер – «нашае ўсё»?|right|15769{/movie}

У леташнім кастрычніку спадарыня Ганна з сябрам позна ўвечары вярталіся дахаты ў Фаніпалі. Ішлі па ўскрайку праезнай часткі ды сутыкнуліся з працаўнікамі ДПС «Страла». Маладых людзей затрымалі, бо ў іх не было флікераў. Сябру Ганны выпісалі штраф, дзяўчыне прызначылі размову ў камісіі ў справах непаўналетніх.

Пасяджэнне камісіі адбылося надзвычай хутка – у дзяўчыны спыталі, ці яна ўрэшце набыла сабе флікер, пасмяяліся ды адпусцілі, Аднак праз тры месяцы на месца вучобы Ганны прыйшла папера, што яе паставілі на ўлік як няпоўнагадовую парушальніцу закону.
Глядзіце больш – у праграме «Асабісты капітал».

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары