Выйграй дыск «Ляпісаў» з аўтографам Сяргея Міхалка!


Прыхільнікаў гурта «Ляпіс Трубяцкі» ў Беларусі – не палічыць. Сябры, для вас 11 красавіка а 21:50 тэлеканал «Белсат» у жывым эфіры і ў онлайн-трансляцыі на сайце «Belsat.eu» пакажа канцэрт «Ляпіса» ў Варшаве. Гэта яшчэ не ўсё!



Аматары творчасці вядомага беларускага гурта маюць магчымасць выйграць дыск «Ляпіса Трубяцкога» з аўтографам Сяргея Міхалка ды іншых чальцоў калектыву!

Напішыце нам пра сваю ўлюбёную песню з рэпертуару гурта – чаму вы яе ўпадабалі ды пры якіх абставінах яна «ўпала вам у вуха»? Магчыма, з ёй звязаная нейкая важная для вас жыццёвая гісторыя: першае спатканне з каханаю ці, наадварот, хвіліна смутку? А, можа, вы натхняецеся гэтаю песняю і падымаеце сабе настрой? Альбо проста назавіце ўлюбёную песню.

На падставе вашых адказаў мы складзем гіт-парад песень «Ляпісаў».

Аўтары пяці самых цікавых допісаў атрымаюць кружэлку «Ляпіса Трубяцкога» з аўтографам Сяргея Міхалка і ягоных паплечнікаў.

Але гэта яшчэ не ўсё! Тыя, хто напіша кампазіцыю, якая зробіцца ў выніку №1 нашага гіт-параду, разыграецца спадарожнікавая талерка з усталяваннем.

Свае допісы вы можаце пакідаць у каментарах пад гэтаю навіною ці ў сацыяльных сетках на “Facebooku” і “Вконтакте” або дасылаць на пошту belsat.eu@gmail.com.

belsat.eu

Стужка навінаў