Турчынава не дачакаліся


Еўрапейскія палітыкі спадзяваліся на сустрэчу з часовым кіраўніком Украіны Аляксандрам Турчынавым. Аднак у сувязі з радыкалізацыяй прарасейскіх выступаў ва ўсходніх рэгіёнах прэзідэнт застаўся дома. Чаму Вільня так чакала Турчынава, распавядзе Настасся Яўмен.

У літоўскі Сейм з’ехаліся спікеры еўрапейскіх парламентаў – амаль 50 дэлегацыяў з 33 краінаў. Ключавым госцем канферэнцыі мусіў стаць выклнваючы абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў, аднак з-за надзвычайнага становішча ў яго краіне візіт давялося скасаваць.

{movie}Турчынава не дачакаліся|right|15753{/movie}

Парламентарыі Еўразвязу жадалі даведацца пра апошнія падзеі ва Украіне з першых вуснаў, а таксама выказаць салідарнасць з украінскім народам. У праекце высноваў канферэнцыі замацаваная цвёрдая пазіцыя падтрымкі суверэнітэту Украіны і асуджэнне вайсковае інтэрвенцыі Расеі. Літва таксама раіць Еўразвязу неадкладна аказаць Украіне фінансавую падтрымку.

Старшыня літоўскага парламенту Ларэта Граўжыніене выказала шкадаванне з нагоды адсутнасці Турчынава і падкрэсліла, што еўрапейцы прагнуць дыскусіі з кіраўніком Украіны. Таму Турчынаў з’явіўся ў Вільні віртуальна – праз тэлемост.

Літва, як і іншыя краіны Еўразвязу, бяззменна выказвае салідарнасць з Украінаю як у часы Майдану, так і ў момант анэксіі Крыму. Аднак усяго гэтага замала, бо Пуцін грозьбаў пальцам не разумее, а патрабуе скаардынаваных і рашучых дзеянняў.

Настасся Яўмен, Белсат, Вільня

Стужка навінаў