Даньель Альбрыхскі: У Пуціна комплекс імперскасці, ён можа захапіць яшчэ адну частку Украіны


Даніель Альбрыхскі – знакаміты польскі актор добра вядомы беларускай, расейскай і украінскай публіцы з роляў у шматлікіх фільмах (такіх, як «Попел», «Патоп», «Сібірскі цырульнік», «Турэцкі гамбіт»). У сувязі з падзеямі ва Украіне ён адмовіўся граць у спектаклі «Выкраданне Еўропы» ў Маскве.

«Не магу ўявіць, што я буду граць для людзей, якія падтрымалі анексію Крыму. Мне сказалі, што 80 % грамадзянаў Расеі падтрымліваюць Пуціна, і я не магу сабе ўявіць, што я буду браць удзел у спектаклі. Я – русафіл, але не ў сэнсе палітыкі. Не першы раз палітыка мне перашкаджае не толькі ў артыстычных планах», – пракаментаваў сваю адмову ўдзелу ў спектаклі польскі актор.

{movie}Даньель Альбрыхскі: У Пуціна комплекс імперскасці |right|15754{/movie}

Больш за ўсё Даньеля Альбрыхскага расчаравалі расейскія артысты, якія падтрымалі прэзідэнта Расеі. «Было два лісты – тых, хто за, і тых, хто супраць расейскай інтэрвенцыі. Больш за ўсё мяне расчаравала пазіцыя расейскіх артыстаў. Я б не змог цяпер з імі вітацца і абдымацца, як калісьці. Цяпер гэта іншая Масква. Не ведаю, хто цяпер маральны аўтарытэт у Расеі. Высоцкага больш няма».

«Пуцін калісьці сказаў, што самая вялікая трагедыя – распад СССР. І вось людзі, якія выбіраюць яго прэзідэнтам. Салжаніцын калісьці сказаў: «імперыялізм – гэта жалезная куля, прыкутая да ног Расеі». У Пуціна – комплекс імперскасці, ён можа захапіць яшчэ адну частку Украіны. Чатыры стагоддзі брацкія народы былі разам, цяпер украінцы іх ненавідзяць, і гэта самая вялікая памылка Пуціна», – сказаў актор.

Больш у відэаматэрыяле.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў