Прарасейская пазіцыя


У канфлікце Кіева і Масквы афіцыйны Менск праз свае заявы сам звужае поле для дыпламатычных манеўраў.

Яшчэ адным беларускім топ-чыноўнікам, які агучыў пазіцыю Беларусі адносна Крыму, стала старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына. У інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу СТВ яна заявіла, што з пункту гледзішча волевыяўлення рэферэндум у Крыме быў на сто адсоткаў легітымны.

{movie}Прарасейская пазіцыя|right|15752{/movie}

Нікога не пакрыўдзіць, як вельмі хацелася кіраўніку Беларусі, не атрымалася. Афіцыйны Менск працягвае трансляваць сваю прарасейскую пазіцыю па падзеях ва Украіне. Але ў спробе захаваць здаровы сэнс, чыноўнікі часам супярэчаць самі сябе.

Хоць ва Украіне і не было афіцыйных назіральнікаў ад Беларусі, гэта не перашкодзіла Лідзіі Ярмошынай даць сваю ацэнку рэферэндуму ў Крыме. Старшыня Цэнтрвыбаркаму ў межах аднаго ітэрв’ю назвала крымскі рэферэндум легітымным і ў той жа час не канстытуцыйным.

Лідзія Ярмошына, Старшыня ЦВК:
«З пункту гледжання легітымнасці ці з пункту гледжання волівыяўлення – абсалютна, сто адсоткаў, і гэта відаць няўзброеным вокам. З пункту гледжання адпаведнасці Канстытуцыі ўкраінскай, ну, напэўна, не, таму што ні адна краіна не закладзе сабе ў Канстытуцыю бомбу, то ёсць магчымасць узяць і сябе разарваць».

Скончыла Ярмошына усе ж тым, што ў гэтым выпадку трэба сыходзіць з фактычных падзеяў, якія ўжо адбыліся, а дакладней з таго што далучэнне Крыма да Расеі здзейснены факт.

Алесь Лагвінец, палітолаг:
«Каму і навошта накіраваны мэсадж Ярмошынай аб тым, што рэферэндум у Крыму легітымны?»

Напярэдадні цалкавітае падтрыманне Расеі задэклараваў Аляксандр Лукашэнка.

А пераломным момантам у падтрыманні нейтралітэту паміж Расеяй і Украінай стала рэзалюцыя ААН аб тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, калі Беларусь ўвайшла ў кола 11 краінаў-ізгояў, якія прагаласавалі супраць.

Алег Ражкоў, Белсат

Стужка навінаў