Эквілібрыст прайшоў над Сенаю без страхоўкі


50-гадовы французскі канатаходзец Дэні Жаслен пераадолеў паўтары сотні метраў па тросе паміж двума берагамі.

Пераход ракі на 25-метровай вышыні адбываўся без страхоўкі ды заняў паўгадзіны. Канат быў нацягнуты з дапамогаю двух будаўнічых аўтакранаў.

Частку шляху канатаходзец пераадолеў з завязанымі вачыма і нават паспеў адпачыць, прылёгшы на вяроўцы.

Гэта ўжо другі пераход галоўнай ракі Францыі для трукача.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў