Някляеў: Шмат хто з апазіцыянераў сядзе падчас хакейнага чэмпіянату


Перад чэмпіянатам свету па хакеі ўлады скарыстаюць прэвентыўныя затрыманні дэмакратычных актывістаў, заявіў лідар кампаніі «Гавары праўду» Уладзімір Някляеў пад сценамі Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў. Палітык сустракаў кіраўніка моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» – «Zмена» Паўла Вінаградава, які выйшаў пасля 25-дзённага арышту.
{movie}Някляеў: Шмат хто з апазіцыянераў сядзе падчас хакейнага чэмпіянату |right|15751{/movie}
«Верагодна, што Павел Вінаградаў, іншыя дэмакратычныя актывісты будуць тут зноў сядзець, калі ўсе астатнія будуць хадзіць на хакей. Абяцаюць жа нават патруляванне верталётамі і самалётамі, што ўжо тут казаць пра звычайнае патруляванне вуліц. Безумоўна, будуць прэвентыўныя затрыманні. На жаль, я ўпэўнены, што сядзець будзе нават большая колькасць людзей», – сказаў Някляеў.

Паводле яго, улада на час правядзення чэмпіянату свету хоча паказаць такое аблічча краіны, каб «нават Еўропа гаварыла: Лукашэнка правільна робіць, што трымае ўсё ў кулаку, чым забяспечвае спакой на нашых межах».

Някляеў лічыць, што апошнія арышты Вінаградава ды іншых дэмакратычных актывістаў маюць «адну мэту – зламаць, запалохаць».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН
https://youtu.be/xeOvH793Xn4

Глядзі таксама
Каментары