У Харкаве ад рук сепаратыстаў пацярпелі 10 асобаў


Прарасейскі настроеныя актывісты, якія захапілі будынак Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі, напалі на мітынг еўрамайданаўцаў.

Сепаратысты выбеглі з палкамі ў руках і пачалі біць актывістаў. Удзельнікам дэманстрацыі давялося ўцякаць.

{movie}Прарасейскія мітынгоўцы супраць актывістаў Еўрамайдану|right|15750{/movie}

Таксама памёр адзін з удзельнікаў Еўрамайдану, 77-гадовы мужчына. Ён выйшаў на акцыю пратэсту супраць захопу будынку аблдзяржадміністрацыі, аднак у ходзе мітынгу мужчыне стала кепска. Актывіст сканаў у машыне хуткай дапамогі.

Міліцыя пачала затрыманні прарасейскіх мітынгоўцаў, захопнікаў будынку адміністрацыі. У аднаго з меркаваных удзельнікаў сканфіскавалі два раскладныя нажы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў