Крымінальная адказнасць за злачынствы супраць дзяржавы будзе больш жорсткая


8 красавіка Вярхоўная Рада разгледзіць пытанне аб узмацненні пакарання за сепаратызм і забарону партыяў, якія займаюцца сепаратысцкаю дзейнасцю.

Выканальнік абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў выступіў у відэазвароце, прыгразіўшы праводзіць «антытэрарыстычныя мерапрыемствы» супраць сепаратыстаў са зброяй.

{movie}Відэазварот Аляксандра Турчынава|right|15748{/movie}

«Тое, што адбылося ўчора, гэта другая хваля спецаперацыі Расейскай Федэрацыі супраць Украіны», – сказаў Турчынаў і дадаў, што «абарону ўсходняй мяжы Украіны ўзмацнілі».

Акцыі прыхільнікаў федэралізацыі пад расейскім сцягам прайшлі ўчора ў Данецку, Луганску і Харкаве. Удзельнікі дэманстрацыяў патрабавалі рэферэндумы аб статусе сваіх рэгіёнаў.

Паводле народнага дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Уладзіміра Ладніка, за арганізацыю закалотаў і напады ў Луганску сепаратыстам плацілі па 500 долараў.

{movie}Сепаратысты дзеляць грошы|right|15749{/movie}

Ён таксама адзначыў, што жыхары Луганшчыны не падтрымліваюць экстрэмісцкіх праяваў і «ніхто не рвецца ў Расею».

Акцыя пратэсту прайшла таксама ў Адэсе, дзе мітынгоўцы выступалі супраць палітычных рэпрэсіяў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў