Украінцам – дэфолт!


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Moody’s Investors Service» панізіла рэйтынг дзяржаўных аблігацыяў Украіны. Што будзе далей? Будзе яшчэ горш, зазначаюць эксперты.

Рэйтынг быў паніжаны з «Саа2» да «Саа3». Далейшы прагноз рэйтынгу пакінулі «адмоўным», што кажа пра магчымасці яго далейшага пагаршэння ў бліжэйшым будучым.

Рэйтынг «Саа3» азначае, што дэфолт практычна непазбежны. Такі ж рэйтынг «Moody’s» прысвоіў нядаўна збанкрутаваным Грэцыі ды Кіпру.

«Moody’s» тлумачыць рэйтынгавае падзенне трыма фактарамі: эканамічныя і падаткова-бюджэтныя праблемы Украіны, пагаршэнне адносінаў з Расеяй, пагаршэнне макраэканамічных паказнікаў.

ЮВ паводле moodys.com

Стужка навінаў