Сепаратысты абвесцілі Данецкую народную рэспубліку. Просяць увесці расейскія войскі (Дапоўнена)


У Абласной радзе Данецку сепаратысты зачыталі Дэкларацыю аб незалежнасці Данецкай народнай рэспублікі. У тэксце Дэкларацыі сепаратысты спасылаюцца на Статут ААН.

{movie}Сепаратысты абвяшчаюць Данецкую народную рэспубліку|right|15746{/movie}

У зале, дзе адбылося паседжанне з удзелам прадстаўнікоў гарадоў Данецкай вобласці, абвешчанне віталі авацыямі. Дэкларацыю прынялі ад імя народу і Народнага сходу. На 11 траўня плануецца прызначыць рэферэндум, на якім будзе зацвержаны акт аб незалежнасці.

Пасля перапынку ўдзельнікі сходу прынялі зварот да Расеі з просьбаю ўвесці «часовы кантынгент міратворцаў».

У нядзелю ў Данецку прадстаўнік сепаратыстаў, якія захапілі будынак мясцовай рады, заявіў журналістам, што пратэстоўцы патрабуюць правядзення рэферэндуму з наступнымі пытанні: «Ці вы згодныя з уваходжаннем Данецкай рэспублікі ў склад новаўтворанай федэратыўнай Украіны на правах суб’екту федэрацыі? Ці згодныя вы на ўваход Данецкай рэспублікі ў склад Расейскай Федэрацыі на правах суб’екту федэрацыі?» Пры гэтым захопнікі, што забарыкадаваліся ў будынку, вывесілі расейскія сцягі.

Частка сепаратыстаў называе «Наваросіяй» шэраг рэгіёнаў Украіны, у тым ліку Днепрапятроўск, Данецк, Запарожжа, Луганск, Адэсу, Харкаў і Херсон.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў