Апошняе, што зрабіў Януковіч ва Украіне, – здаўся ў палон расейскім жаўнерам


Заявіў старшыня Кіравання дзяржаўнай аховы Украіны.

«Калі не паглыбляцца ў падрабязнасці і не агалошваць таямніцы следства, скажу, што апошнімі дзеяннямі Януковіча на тэрыторыі Украіны было: ён здаўся ў палон расейскім жаўнерам і ўжо пад іхным кантролем быў перапраўлены на тэрыторыю РФ», – заявіў у эфіры тэлеканалу «Інтер» старшыня Кіравання дзяржаўнай аховы Украіны Валерый Гелецей.

{movie}Уцёкі з рэзідэнцыі пад Кіевам|right|15736{/movie}

Нагадаем, што ў дачыненні Віктара Януковіча завялі 5 крымінальных справаў. Збеглага прэзідэнта абвінавачваюць у масавых забойствах, захопе ўлады неканстытуцыйным шляхам, дзеяннях, накіраваных на звяржэнне канстытуцыйнага ладу, у захопе дзяржаўнай маёмасці.

{movie}Спробы вывезці накрадзенае|right|15737{/movie}

Украіна яб’явіла экс-прэзідэнта ў міжнародны вышук. Расея, дзе цяпер перабывае Януковіч, пакуль не збіраецца выдаваць уцекача.

Незвычайным чынам спрабаваў збегчы з Украіны і экс-генпракурор Віктар Пшонка.

{movie}Як уцякаў з Украіны генпракурор Пшонка |right|15735{/movie}

ЮВ паводле ІНТЕР

Стужка навінаў