На ўсходзе Украіны бунты: захопліваюць будынкі, ляцяць гранаты і цагліны ў вокны


Сепаратысты захапілі СБУ ў Луганску: выбіваюць вокны цаглінамі і кідаюць дымавыя шашкі. У Данецку мітынгоўцы напалі на міліцыянтаў і кінулі гранату ў акно адміністрацыі. У Харкаве праходзяць тры розныя прарасейскія мітынгі.

Натоўп выбіў дзверы ды ўварваўся ў будынак Службы бяспекі Украіны ў Луганску. Цяпер з будынку выліць дым, падае Unian.net.

Мітынгоўцы прабраліся на другі паверх і пачалі выбіваць вокны велізарнымі цаглінамі. Некалькі «актывістаў» забраліся на карніз будынку. Падчас захопу СБУ жанчыне разбілі галаву, траўмаванага сілавіка вынеслі з будынку на насілках

У Данецку прыблізна 2 тыс. сепаратыстаў сабраліся на плошчы Леніна, каб заявіць пра неабходнасць федэралізацыі Украіны ды выхад Данецкай вобласці са складу дзяржавы, паведамляе партал «Новости Донбасса».

Людзі скандуюць прарасейскія лозунгі, трымаюць у руках сцягі Расейскай Федэрацыі, георгіеўскія сцягі і сцягі прарасейскіх грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку і забароненай Данецкай рэспублікі.

Пасля мітынгу пратэстоўцы рушылі да будынку Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Яны напалі на міліцыянтаў, якія ахоўвалі будынак, і вырвалі ў іх некалькі шчытоў.

У акно Данецкай абласной адміністрацыі сепаратысты кінулі гранату і ўвайшлі ў будынак, а потым устанавілі на ім расейскі сцяг. Да адміністрацыі падагналі вадамёт.



Live streaming video by Ustream

У Харкаве пад расейскімі і савецкімі сцягамі праходзяць тры асобныя мітынгі. Усе яны патрабуюць правядзення рэферэндуму аб федэралізацыі Украіны. Сепаратысты кідаюць у актывістаў Еўрамайдану выбуховыя пакеты і камяні.



МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў