П’яны кіроўца выправіўся праз палову Беларусі да палюбоўніцы. Міліцыя ледзь дагнала


У Гарадзенскай вобласці затрымалі п’янага кіроўцу, які на «Фольксвагене» пасля выпітай бутэлькі бальзаму спрабаваў уцячы ад працаўнікоў ДАІ.



«Кіроўца выпіў бутэльку бальзаму і на «Фольксвагене» збіраўся праехаць паўкраіны: з Мастоў накіроўваўся да палюбоўніцы ў Бабруйск. Ён не спыніўся на патрабаванне нараду ў Шчучыне, а ў прадмесці райцэнтру ўдарыў аўтамабіль мясцовага ДАІ, што яго блакаваў», – паведамляе сайт ДАІ Горадні і Гарадзенскай вобласці.

Кіроўца паспрабаваў уцячы дарогаю Менск–Горадня: імчаўся з перавышэннем хуткасці, разварочваўся, лавіраваў і г. д. У Гарадзенскім раёне ліхач звярнуў з трасы, спрабаваў уцячы па жвіровых дарогах. Прытым дарма часу не губляў, умудраючыся размаўляць з сяброўкаю праз тэлефон, дадалі ў ДАІ.

Затрымалі кіроўцы ў ваколіцах вёскі Мількаўшчына Гарадзенскага раёну.

«Утрыманне алкаголю ў ягоным арганізме перавысіла дапушчальнае больш як у шэсць разоў. У 2011 годзе гэтага грамадзяніна ўжо затрымлівалі п’яным за стырном», – праінфармавалі ў ДАІ.

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў