Дзіця страляе дома з пісталета. Бацьку называюць «татам года» (Відэа)


Хлопчык, які лётае ў паветры, б’е вокны, скача над расплаўленаю лаваю і падпальвае дом. Ці гэта нармальна і што гэта за дзіця?



Відэа, якія робіць амерыканец Даніэль Хасімо’то (Daniel Hashimoto) свайму 3-гадоваму сыну, могуць некаторых уразіць, а некаторых – захапіць. На роліках дзіця робіць самыя неймаверныя рэчы – нават уздымаецца на ракеце ў космас. Але ці ўсё гэта сапраўды?

{movie}Хлопец ляціць у космас|right|15734{/movie}

Аказваецца, што дзіця – зусім не супермен, але мае надзвычай крэатыўнага і таленавітага бацьку, які працуе аніматарам у славутай студыі «Dreamworks». Менавіта ён спрычыніўся да таго, што цяпер пра ягонага маленькага сына гаворыць увесь свет: спадар Даніэль здымае невялічкія ролікі з удзелам малога, а пазней узбагачае іх спецэфектамі. Дзякуючы гэтаму паўстаюць ролікі з неймавернымі прыгодамі дзіцяці.

{movie}Скокі над расплаўленай лавай|right|15729{/movie}

Канал спадара Хасімо’то з кароткімі ролікамі на партале «YouTube» існуе толькі месяц, але сабраў ужо мільёны праглядаў. Шмат хто з карыстальнікаў хацеў бы прысвоіць мужчыне тытул «таты года».

{movie}Стрэлы з пісталету і падпал дому|right|15730{/movie}

{movie}Дзіця складае касмічны карабель з кубікаў|right|15731{/movie}

{movie}Лёты ў паветры|right|15733{/movie}

{movie}Страляніна ў краме з цацкамі|right|15732{/movie}

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў