Прарасейскія сілы ў Беларусі. Хто яны і наколькі небяспечныя?


На каго ў нашай краіне можа абаперціся Крэмль?

Шмат гадоў беларускія афіцыйныя медыі паведамлялі, што празаходнія палітычныя сілы – гэта пагроза незалежнасці і суверэнітэту. Ва Украіне менавіта прарасейскія сілы спрычыніліся да таго, што частку гэтай дзяржавы забрала іншая краіна.

А што сабою ўяўляюць прарасейскія сілы ў Беларусі? «Фактычна яны нічога сабою і не ўяўлялі», – сказаў у праграме «Размова Калінкінай» дырэктар Усходнееўрапейскай школы палітычных даследаванняў Аляксандр Дабравольскі.
{movie}Прарасейскія сілы ў Беларусі. Аляксандр Дабравольскі ў “Размове Калінкінай” |right|15720{/movie}
Паводле адмыслоўцы, у Беларусі было некалькі спробаў стварыць прарасейскія палітычныя партыі. Адна з такіх спробаў – арганізацыя «Яблоко», якая мела стаць беларускім аб’яднаннем вядомай расейскай партыі. «Паспрабавалі стварыць «Единую Россию», якая звалася ў той час яшчэ «Единство». Была мясцовая арганізацыя «Русского национального единства», такая прафашысцкая арганізацыя… Быў Славянскі сабор «Белая Русь», але ўсё гэта былі арганізацыі малаўплывовыя», – падкрэсліў эксперт.

Расейскія арганізацыя не прыжыліся на беларускай глебе, заўважыў спадар Дабравольскі, бо Лукашэнку не трэба ніякіх партыяў.

Частка ўладаў Беларусі, прадстаўнікі адміністрацыі кіраўніка Беларусі і медыяў былі палітычна прарасейскімі: «Беларускі рэжым, які распачаў гэтую інтэграцыю (з Расеяй) такіх людзей да сябе прызваў, хоць і абмяжоўваў».

Касцяк ідэалагічнай вертыкалі Беларусі – прарасейскі і цяпер, аднак, такія настроі былі больш моцныя сярод чынавенства ў мінулым, мяркуе эксперт. Адкрыта прарасейскіх людзей стала менш, бо Лукашэнка зразумеў небяспеку крыху раней ды «зачысціў» КДБ і тэлебачанне, хоць і не да канца, заўважыў спадар Дабравольскі, але беларусы ўсё роўна жывуць у расейскай інфармацыйнай прасторы ды глядзяць на свет вачыма Расеі.

«Калі ў Беларусі нешта зменіцца ці Лукашэнка не так штосьці зробіць, ці пройдуць выбары, якія не задаволяць Расеі, альбо проста будуць нейкія дэмакратычныя пераўтварэнні ці, можа, рэвалюцыя, я не ведаю, расейскія войскі могуць быць тут на заўтра», – перасцярог палітолаг улады Беларусі, якія, на ягоную думку, мусілі б змяніць сваю цяперашнюю прарасейскую стратэгію.

МЯ, belsat.eu
https://youtu.be/YTf29rvIhNI

Глядзі таксама
Каментары