Фядута на прэзентацыі фільму пра сябе: Каб не звар’яцець у адзіночнай камеры, трэба смяяцца


У Горадні прайшла прэзентацыя фільму нашага тэлеканалу «Амерыканка. All included» з удзелам героя Аляксандра Фядуты і стваральнікаў Віктара Корзуна ды Касі Камоцкай.

Дакументальны фільм тэлеканалу «Белсат» прысвечаны 110-дзённаму перабыванню пасля выбараў-2010 палітыка, літаратара і журналіста Аляксандра Фядуты ў СІЗА КДБ, больш вядомым як «амерыканка».

Фільм зняты паводле кнігі былога палітвязня «Амерыканскія вершы», але шмат увабраў з таго, што засталося па-за друкаванымі радкамі.

У фільме шырока выкарыстоўваецца мультыплікацыя, таму сур’ёзныя і трагічныя, на першы погляд, моманты паўстаюць у камічным святле. Фядута прызнаўся, што ўдзячны рэжысёру за тое, што, выкарыстаўшы гумар, той дапамог яму зняць цяжкі паслятраўматычны сіндром, які заставаўся доўгі час у свядомасці пасля зняволення: «Каб пазбыцца таго болю, які існуе ўнутры цябе, трэба смяяцца. Каб не звар’яцець у адзіночнай камеры, трэба смяяцца».

{movie}У Горадні прэзентавалі фільм “Белсату” пра Аляксандра Фядуту «Амерыканка. All included» |right|15719{/movie}

Прэзентацыя фільму прайшла ў памяшканні Саюзу палякаў Беларусі на вул. Будзёнага і сабрала з паўсотні гарадзенцаў. Пасля паказу фільму спадар Фядута зачытаў фрагменты са сваёй пакуль неапублікаванай кнігі пра Горадню «Мой маленькі Парыж», якую напісаў падчас зняволення. З друку кніга мае выйсці да канца гэтага года.

Аляксандр Фядута жыў у Горадні з нараджэння да 26 гадоў, таму горад над Нёмнам паўстае праз тэкст не ў гістарычных фарбах, але як горад, напоўнены пахамі і смакамі дзяцінства.

Відэа – дакументальны фільм «Амерыканка. All included».

{movie}Дакументальны фільм «Амерыканка. All included»|right|15718{/movie}

ЗД, belsat.eu

Стужка навінаў