Навыперадкі на аслах. У Беларусі ўпершыню прайшлі асліныя забегі (Фота)


Арганізатары плануюць рабіць скачкі на аслах штогод.

5-га і 6-га красавіка ў комплексе «Гарадзенскi маёнтак “Каробчыцы”» каля Горадні упершыню ў Беларусі праходзяць незвычайныя спаборніцтвы – асліныя забегі. Сёння ў іх прынялі ўдзел тры ослікі з «Каробчыцаў». Яны спаборнічалі на хуткасць, на тое, хто хутчэй перавязе ладунак, брычку з пасажырамі, а таксама каталі «нявест, якія ўцяклі з-пад вянца».

Забегі можна будзе пабачыць і заўтра.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары