У чым вінаватыя беларускія бамжы?


Стаць бесхацінцам у Беларусі можа кожны, але дапамагаюць такім асобам адзінкі. Беларускія ўлады зусім не заахвочваюць да міласэрнасці і клопату пра бяздомнікаў, а тым неабыякавым, што рупяцца пра іх, ставяць палкі ў колы. Чаму ўладам перашкаджае людская літасць?

Героі «Рэпартажу Залеўскага» – бяздольнікі, якія з розных прычынаў апынуліся на вуліцы, а таксама тыя, хто пра іх клапоціцца. Летась распачалі крымінальную справу супраць Аляксея Шчадрова, жыхара вёскі Аляксандраўка ў Шчучынскім раёне, які зарганізаваў у вясковых хатах прытулак для бяздомнікаў. Яго вінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

{movie}”Рэпартаж Залеўскага”. У чым вінаватыя беларускія бамжы? |right|15717{/movie}

Аляксей Шчадроў сцвярджае, што ён не ствараў аніякіх арганізацыяў, а проста займаецца дабрачыннасцю, зладзіўшы месца побыту для бяздомнікаў, алкаголікаў, наркаманаў і тых, хто нядаўна вызваліўся з турмы. Для гэтых асобаў спадар Шчадроў выкупіў некалькі вясковых хатаў, працуе з імі разам у гаспадарцы ды моліцца ў адмыслова зладжанай каталіцкай капліцы, але ніякай секты не ствараў.

Затрымліваюць міліцыянты таксама актывістаў кампаніі «Ежа замест бомбаў», а самыя акцыі, на якіх раздаюць бяздомнікам пасілкі, – разганяюць.

Развіццё тэмы – у наступным выданні праграмы «Людскія справы», што выйдзе ў эфір у нядзелю 6 красавіка а 19:20. Праграму можна будзе глядзець у анлайн-трансляцыі на нашай старонцы, а пасля эфіру яе можна будзе знайсці ў нашым архіве.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў