Ва Украіне пачалася перадвыбарчая гонка


Скончылася рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Украіны. З 23 зарэгістраваных кандыдатаў 7 вылучылі палітычныя партыі, а 16 – самавылучэнцы. Паводле кіраўніка ЦВК Украіны Міхаіла Ахендоўскага, выбары абыдуцца краіне ў 1 млрд 174 млн грыўняў, што на 800 млн у танней, чым планавалася.

Сёння кандыдаты на прэзідэнта пачынаюць перадвыбарчую агітацыю, якая працягнецца да 23 траўня. Галоўныя прэтэндэнты, на думку экспертаў і палітычных аналітыкаў, даўнія супернікі – экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка і бізнесовец Пётр Парашэнка.

Сярод іншых прыкметных кандыдатаў – лідары нацыяналістычных і радыкальных сілаў Алег Цягнібок, Алег Ляшко, кіраўнік «Правага сектару» Дзмітрый Яраш, камуніст Пётр Сіманенка, былы Харкаўскі губернатар Міхаіл Добкін, дэпутат Алег Цароў, галоўны доктар Майдану Вольга Багамолец.

Усяго ў камісію падалі дакументы 46 прэтэндэнтаў, але палове з іх адмовілі ў рэгістрацыі з прычыны неадпаведнасці патрабаванням закону.

Датэрміновыя прэзідэнцкія выбары ва Украіне запланаваныя на 25 траўня.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў