Бакіева завочна прыгаварылі да 25 гадоў турмы


Курманбека Бакіева і ягоных сваякоў завочна прыгаварылі да доўгіх тэрмінаў зняволення паводле справы аб спробе забойства замежнага бізнесоўцы Шона Дэйлі.

Кампанія бізнесоўца мела намер заняцца распрацоўваннем радовішча золата Джэро ў Талааскай вобласці, дзе былі разведаныя і пацверджаныя запасы 80 тон каштоўнага металу. Дэйлі выжыў, але быў вымушаны пакінуць Кыргызстан, а права распрацоўвання радовішча перайшла да структураў, афіляваных з нябожчыкам Барысам Беразоўскім.

Раней былога прэзідэнт Кыргызстану і ягонага малодшага брата Джаныбека Бакіева прызнаналі вінаватымі ў злоўжыванні паўнамоцтвамі ды ў арганізацыі забойства былога кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Медэта Садыркулава. Курманбека Бакіева завочна прыгаварылі да 24 гадоў турмы, брат атрымаў пажыццёва.

Курманбек Бакіеў пасля дзяржаўнага перавароту ў красавіку 2010 года па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі перабраўся ў Беларусь. Новыя ўлады Кыргызстану неаднаразова спрабавалі дамагчыся яго высылкі на радзіму, аднак Менск адмовіўся выдаваць былога кіраўніка краіны.

ДР, belsat.eu паводле gazeta.ru

Глядзі таксама
Каментары