Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі вылучаць 500 VIP-аў


Кампанія “За справядлівыя выбары” вылучыць для працы ва ўчастковых выбарчых камісіях 500 вядомых і паважаных людзей, тады ўладам будзе цяжка знайсці лагічную прычыну, каб ім адмовіць.

Пра гэта на сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў адзін з каардынатараў кампаніі, намеснік старшыні руху “За свабоду” Віктар Карняенка. Да кампаніі “За справядлівыя выбары” далучыліся 14 дэмакратычных партыяў і аб’яднанняў.

Яны таксама збіраюцца накіраваць на выбары 1 тыс. назіральнікаў. Паводле Віктара Карняенкі, на некаторых выбарчых участках запланаванае “татальнае кругласутачнае назіранне”, каб адсочваць усе падзеі вакол іх. Пры гэтым удзельнікі кампаніі збіраюцца не толькі фіксаваць парушэнні, але і рабіць усё, каб іх папярэдзіць.

belsat.eu

Стужка навінаў