Эколаг: пабудова Тэц у Зэльве супярэчыць міжнародным пагадненням


Гродзенскі эколаг Валянцін Лучко назваў плюсы і мінусы вугальнай электрастанцыі, якую палякі збіраюцца пабудаваць у паселічшы Зэльва.

Нагадаем, што РУП “Горадняэнерга” падпісала інвестыцыйныя пагадненні з кампаніяй “Kulczyk Holding”, якою валодае самы багаты чалавек Польшчы Ян Кульчык. Згодна з імі, у Зэльве паўстануць вугальная электрастанцыя і трансмежная электралінія, якая злучыць беларускую энергасістэму з польскаю.

Афіцыйны Менск задаволены праектам, а вось беларускія эколагі ды эканамісты сустрэлі яго крытыкаю. Рэч у тым, што працаваць станцыя будзе на польскім вуглі, а гэта азначае дрэнны ўплыў на мясцовую экалогію.

Валянцін Лучко, дзеля аб’ектыўнасці, пачынае з плюсоў. Гэта надзейная еўрапейская тэхналогія, блізкае транспартаванне паліва за адносна невялікі ягоны кошт (цяпер у палякаў праблемы з рэалізацыяй вугалю).

З іншага боку, ТЭЦ запаволіць выкарыстанне альтэрнатыўных спосабаў атрымання энергіі. А самы галоўны мінус – выкіды ў атмасферу спрыяюць парніковаму эфекту. Менавіта з-за гэтага палякам нявыгадна будаваць электрастанцыю на сваёй тэрыторыі, дзе, як і ў іншых краінах Еўразвязу, увялі жорсткія абмежаванні.

“Будуючы такую вялікую станцыю, мы ідзём насуперак міжнародным пагадненням, якія заклікаюць змяншаць колькасць такіх станцыяў, – зазначае эксперт. – Таму чыста з экалагічнага гледзішча я лічу будаўніцтва ТЭЦ болей непатрэбным, чым патрэбным”.

belsat.eu

Стужка навінаў