Данат Скакун застанецца за кратамі


8 гадоў у выхаваўчай калоніі – прысуд менскаму школьніку, якога вінавацяць у нападзе з нажом на настаўніцу, пакінулі бяз зменаў. Вярхоўны суд разгледзеў у апеляцыным парадку крымінальную справу былога гімназіста Даната Скакуна, якога абвінавачвалі ў замаху на забойства з асаблівай жорсткасцю.

Прысуд абскардзілі бацькі абвінавачанага як законныя прадстаўнікі і яго абаронцы. Разгляд апэляцыі ў Вярхоўным Судзе таксама праходзіў у закрытым рэжыме, самога абвінавачанага ў судзе не было.

Пасля гэтага слухання кіраўнік Следчага камітэту Іван Наскевіч паабяцаў расставіць кропкі над «і».

Даната Скакуна прызналі вінаватым у нападзе з нажом на настаўніцу расейскай мовы і літаратуры і прысудзілі да 8 гадоў пазбаўлення волі. Шмат хто не верыць у ягоную вінаватасць.

У Facebook была створана старонка ў падтрымку Даната, дзе публікуецца інфармацыя па ягонай справе. Актывісты звяртаюць увагу на тое, што адбіткаў пальцаў Даната на нажы не знайшлі, а само абвінавачанне было пабудована выключна на словах настаўніцы.

7 красавіка 15-гадовага гімназіста Даната Скакуна прызналі вінаватым адразу паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – ч.1 арт.14, ч. 2 арт.139 «Замах на забойства» і прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Суд разглядаў справу школьніка ў закрытым рэжыме — на момант учынення злачынства яму не было 16-ці гадоў.

Здарэнне адбылося 23 траўня 2016 года ў гімназіі № 74. Паводле следства, Данат помсціў настаўніцы за несправядлівую адзнаку – некалькі разоў ударыў жанчыну нажом. З матэрыялаў справы вынікае, што нож, што ёсць у матэрыялах справы, не мае да яе ніякага дачынення, і гэта высветлілі эксперты. Не апазнала халоднай зброі і настаўніца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў