19-гадовы брытанец выдаткаваў 26 тысяч долараў, каб выглядаць як Дэйвід Бэкгэм


У яго нічога не атрымалася.

Беспрацоўны Джэк Джонсан, які жыве на датацыі ўраду, выдаткаваў вялізную суму на пластычныя аперацыі, каб выглядаць як вядомы ангельскі футбаліст.

Джонсан паспеў скарэктаваць падбародак, скулы і зубы, а таксама зрабіць ін’екцыі, якія змянілі тон яго скуры на больш цёмны. У праграме «Гэтай раніцай» ён распавёў, што плануе выдаткаваць яшчэ $ 40 тысяч, каб скончыць усе аперацыі. Хлопец падкрэсліў, што не марнуе грашовую дапамогу на пластычныя аперацыі – замест гэтага ён бярэ пазыкі, якія пакуль не ведае як вяртаць.

Вядоўца праграмы Філіп Скофілд пацікавіўся ў Джонсана, ці яму не становіцца сумна ад таго, што ён не выглядае, як Бэкгэм і па вушы ў даўгах. На што Джонсан сказаў: «Відавочна, я разумею, што не выглядаю як ён. Я не дурны».

У сацсетках да аспірацыі хлопца таксама паставіліся скептычна. Інтэрнаўты адзначаюць, што ён хутчэй падобны да Кім Чэн Ына, чым да славутага гульца.

ДР belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў