19 гадоў таму зніклі Анатоль Красоўскі і Віктар Ганчар


«Банда» – фільм пра знікненні ў Беларусі

Дзевятнаццаць гадоў таму ў беларускай сталіцы зніклі без звестак галоўныя апаненты Аляксандра Лукашэнкі – бізнесовец Анатоль Красоўскі і экс-старшыня ЦВК Беларусі Віктар Ганчар.

Сябры Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі ўвечары 16 верасня прыехалі ў сталічную лазню па вуліцы Фабрычная, 20. Прыкладна а 22:35 іх бачылі апошні раз. Пасля на месцы, дзе мужчыны селі ў аўта, была знойдзеная кроў Віктара Ганчара і аскепкі шкла ягонай машыны.

Менская пракуратура распачала крымінальную справу па факце знікнення. Тагачасны начальнік СІЗА нумар адзін Алег Алкаеў падаваў рапарт аб выдачы расстрэльнай зброі напярэдадні знікненняў ня толькі Ганчара і Красоўскага, але і экс-міністра ўнутраных справаў – яшчэ аднаго апанента Аляксандра Лукашэнкі – Юрыя Захаранкі. У 2000-м годзе Уладзімір Навумаў, які ўзначаліў МУС, атрымаў справаздачу ад генерал-майора Мікалая Лапаціка, у якой той называў выканаўцам выкрадання палкоўнік МУС Дзмітрыя Паўлічэнку.

Нягледзячы на гэтыя факты, у студзені 2003 года справу спынілі і прызналі мужчынаў зніклымі без звестак.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў