Апоўзні ў Інданезіі – 16 ахвяраў


На інданезійскіх выспах Ява і Суматра сышлі адразу тры апоўзні.

У правінцыі Паўночная Суматра ў горадзе Сіболга тры асобы загінулі ды яшчэ трое пацярпелі ад апоўзня, які пры гэтым разбурыў два жылыя дамы. Яшчэ восем ахвяраў сярод шахцёраў у горадзе Багор у выніку абвальвання шахты – яны займаліся незаконным здабываннем карысных выкапняў.

Таксама напярэдадні з прычыны апоўзня загінулі пяць асобаў пасля таго, як праз стыхію сышоў з рэек цягнік. Частыя апоўзні, якія апошнім часам здараюцца ў Інданезіі, адмыслоўцы звязваюць з актыўным высяканнем лясоў. Самы буйны апоўзень адбыўся ў 2010 годзе, калі ў правінцыі Заходняе Папуа патокі бруду забралі жыцці 160 асобаў, і столькі ж людзей прызнаныя прапаўшымі без вестак.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў