Віктара Януковіча не змогуць экстрадаваць Кіеву


Віктара Януковіча не змогуць экстрадаваць Кіеву. Жывучы ў Расеі, ён па-ранейшаму валодае імунітэтам прэзідэнта Украіны.

«У выпадку паступлення з Кіева запыту на выдачу Януковіча, хутчэй за ўсё, дадуць адмоўны адказ, бо ён па-ранейшаму дэ-юрэ прэзідэнт Украіны і, адпаведна, валодае імунітэтам ад крымінальнага пераследу», – распавяла крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

Апроч таго, зрынуты кіраўнік Украіны можа папрасіць палітычнага прытулку ў Расеі , што таксама можа стаць падставаю для адмовы ў ягонай экстрадыцыі.

На гэтым тыдні ўкраінскія сілавікі абвесцілі пра папярэднія вынікі расследавання гэтак званай «справы снайпераў». Вінаватым называюць і Віктара Януковіча. Паводле старшыні СБУ Валянціна Налівайчанкі, Януковіч вывезлі з Украіны ў ноч з 22 на 23 лютага праз Севастопаль, але якім транспартам – не ўдакладняецца.

ДР, belsat.eu паводле unian.net

Стужка навінаў