Надрукуй сабе талерку


Кампанія “ZMorph”, якая месціцца ў Вроцлаве, першая ў свеце прапаноўвае 3D-друкаркі, якія здольныя вырабляць не толькі пластык, але і кераміку! чаго дагэтуль яшчэ не было.

{movie}Надрукуй сабе талерку (праграма “Дэвайс”) |right|15703{/movie}

ПШЭМЫСЛАЎ ЯВОРСКІ КІРАЎНІК КАМПАННІІ «ZMORPH»: “Нашыя друкаркі – гэта, праўду сказаць, не толькі друкаркі. Гэта персанальныя стваральнікі, ці прылады, які ў стане ствараць розныя матэрыялы з ўжываннем розных тэхнік. Яны характарызуюцца тым, што маюць зменныя галоўкі, якія можам змяняць, і праз гэта мы маем доступ да розных тэхналогіяў і матэрыялаў”.

Апроч друкавання шакаладам, якое прыйдзецца шмат каму даспадобы, праектоўнікі ўжо закладаюць ў свае распрацоўкі магчымасць друку кампанентаў саміх жа друкарак.

ПРАЦАЎНІК КАМПАНІІ «ZMORPH»: “Падбіраем галоўку да матэрыялу і цяпер можам друкаваць нейлонам, гумаю, пластыкам цестам, шакаладам, керамікаю. Можна зрабіць фактычна што заўгодна”.

Кошты на розныя мадэлі друкаркі кампаніі пачынаюцца ад некалькіх тысяч долараў і прылады ўжо даступныя да замовы праз інтэрнэт.

Кірыл Смяглікаў, belsat.eu

Стужка навінаў