Крэмль падлічыў страты ЕЗ


Дарадца расейскага прэзідэнта Сяргей Глазьеў верыць, што ў выпадку выкарыстання санкцыяў у адносінах да Расеі, Еўропа можа згубіць трыльён еўраў.

«Гэтыя санкцыі для Еўропы – самагубства», – цвердзіць дарадца Пуціна у інтэрв’ю RT, піша «Ria.ru». Прыбалтыка згубіць на санкцыях суму, супастаўляльную з памерам ВУП. Што менавіта прывядзе да такіх стратаў, дарадца не ўдакладніў.

Сёлета ЗША і ЕЗ прынялі рашэнне ўвесці пакет індывідуальных санкцыяў (замарожванне рахункаў, забарона выдачы візаў) супраць расейскіх чыноўнікаў. Такія захады Глазьеў назваў агрэсіяй, «санкцыі могуць быць легітымныя толькі ў выпадку прыняцця такога рашэння Радаю Бяспекі ААН», – звяртае ўвагу чыноўнік.

Еўропа і ЗША ўвялі санкцыі пасля анексіі ўкраінскага Крыму і далучэнні яго да РФ.

ЮВ паводле ria.ru

Стужка навінаў