Блакітнавокая марыянетка не змагла сказаць Расеі «не»


Вайсковыя базы на тэрыторыі нашай краіны, прызнанне Крыму на галасаванні ў ААН, заява Лукашэнкі пра кансультацыі з Масквою – усё гэта сведчыць пра ператварэнне Беларусі ў сатэліт Расеі, лічыць палітолаг Валер Карбалевіч.

«Па-першае, расейскія ваенныя базы з’яўляюцца патэнцыяльным ачагом пагрозы суверэнітэту краіны», – адзначае эксперт. Расейскія войскі і тэхніка дыслакуюцца ў Ганцавічах, Вілейцы і Баранавічах.

«Па-другое, Беларусь не змагла вытрымаць пазіцыі нейтралітэту ў крытычны момант расейска-ўкраінскага супрацьстаяння. Улада няздольная на гэта па прынцыповых, сістэмных прычынах. Дзеля гэтага трэба мяняць усю сацыяльную мадэль», – тлумачыць Валер Карбалевіч.

Яшчэ адным сігналам бясспрэчнага падпарадкавання дыктату Масквы можна назваць сённяшнюю заяву кіраўніка краіны, які наўпрост сказаў, што ўва ўсіх пытаннях кансультуецца з Масквою.

ЮВ паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары