Уладзімір Макей: Мы будзем працягваць украінскую канцэпцыю ў СНД


На сустрэчы міністраў замежных справаў Садружнасці кіраўнік беларускага МЗС паабяцаў спрыяць добрасуседству на постсавецкай прасторы. Пра Крым і Украіну не сказаў ні слова.

Нагадаем, што Украіна, якая мела ўзяць на сябе паўнамоцтвы старшынства ў СНД, выйшла са складу Садружнасці ў сувязі з актам ваеннай агрэсіі Расеі ў Крыме. Украінскія паўнамоцтвы перайшлі да Беларусі.

У сваю чаргу міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што галоўная прычына ўкраінскага палітычнага крызісу – украінскія палітыкі, якія не ў стане забяспечваць правоў грамадзянаў і нацыянальных меншасцяў, а таксама нагадаў заходнім партнёрам, што надышоў час, калі трэба перастаць умешвацца ва ўнутраныя справы Украіны.

{movie}Сяргей Лаўроў: надышоў час, калі трэба перастаць умешвацца ва ўнутраныя справы Украіны |right|15698{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў