Лукашэнка дзеліцца досведам: Захад ні на што не здольны, санкцыі – балбатня (відэа)


«Яшчэ не нарадзіўся той вырадак на зямлі, які б не разумеў, што такое Расея і што такое санкцыі, і чым яны павернуцца. І самае галоўнае: і дзякуй богу, будзем займацца ўнутранымі праблемамі ды развязваць свае пытанні. Яны нам дапамогуць умацавацца ўнутрана, каб потым мы былі проста непахісныя. Вось да чаго прыводзяць санкцыі», – заявіў кіраўнік Беларусі на сустрэчы з губернатарам Калужскай вобласці Расеі Анатолем Артамонавым.

{movie}Лукашэнка дзеліцца досведам: Захад ні на што не здольны, санкцыі – балбатня |right|15695{/movie}

На ягоную думку, санкцыі збіраюць «вакол праблемаў, якія ёсць унутры той ці іншай краіны, усю нацыю, увесь народ». «Не мне вам расказваць пра характар расейскага чалавека: чым больш на яго ціснеш, тым большы будзе эфект для гэтага чалавека. Таму давайце будзем працаваць так, каб нас потым не папракалі ў тым, што мы не скарысталі гэтага спрыяльнага моманту», – сказаў Лукашэнка.

«Санкцыі ды іншае – усё гэта поўная бязглуздзіца і лухта, гэта балбатня. Захад сёння ні на што не здольны. Мы мусім зыходзіць з гэтага», – цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

ЗША і ЕЗ увялі супраць Расеі санкцыі ў сувязі з анексіяй Крыму. Пад санкцыі трапілі некалькі дзясяткаў расяянаў. Апроч таго, абмежаванні ЗША дзейнічаюць адносна банку «Расея», доларавыя рахункі якога замарожаныя. Прэзідэнт ЗША Барак Оўбама таксама падпісаў указ, які дае пры неабходнасці магчымасць увесці санкцыі супраць ключавых сектараў расейскай эканомікі: фінансавага, нафтагазавага, горназдабыўчага і ваенна-прамысловага.

Санкцыі адносна Беларусі Еўразвяз і ЗША абнавілі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў сувязі з жорсткім разгонам дэманстрацыі апазіцыі. У «чорным» спісе ЕЗ – больш чым 200 грамадзянаў Беларусі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў