Журналіста аштрафавалі, а рэжысёра выклікалі ў КДБ за «Фаўста» (дапоўнена)


https://youtu.be/u5k2jmI_iaw
Журналіст Аляксандр Дзянісаў запісаў відэагутарку з гарадзенскім тэатральным рэжысёрам Алегам Жугждам, у якой той распавёў пра пастаноўку спектаклю «Фаўст. Сны». Сюжэт быў паказаны ў эфіры нашага тэлеканалу.

{movie}Алесь Дзянісаў: штраф за «Фаўста» выглядае смешна|right|15702{/movie}

«Гэты штраф і суд за «Фаўста» выглядае проста смешна. Матэрыял быў абсалютна нейтральны палітычна, і я не разумею, чаму гэтак справа скончылася», – сказаў у эфіры «Студыі «Белсат» Алесь Дзянісаў. Ён таксама распавёў, што рэжысёра пастаноўкі двойчы выклікалі ў КДБ.

Аляксандра Дзянісава абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі ды аштрафавалі на Br 4,5 млн. Журналіст прызнаў, што размаўляў з рэжысёрам пра пастаноўку паводле класіка нямецкай літаратуры Ёгана Вольфганга Гётэ, але заўважыў, што сталым карэспандэнтам «Белсату» ён не працуе.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары