«Гучаць мацюкі ў калідорах Савету Міністраў...»


Ці не зачаста мацюкаюцца беларусы, у «Размове Жбанкова» разважае блогер Андрэй Кабанаў.

Сам блогер прызнаўся, што ўжывае мацюкі ў якасці спосабу барацьбы са стрэсам. Пра небяспеку стану, калі чалавек увесь час застаецца ў напрузе, яго папярэдзіў ягоны кардыёлаг і параіў змагацца з адмоўнымі эмоцыямі.

Паводле яго, у Беларусі мацюкі можна пачуць не толькі ў войску, на вуліцы ці на стадыёне, але і ў калідорах Савету Міністраў. У канфліктных жа сітуацыях, калі хтосьці хоча нас справакаваць, куды больш эфектыўна за мацюкі дзее спакойны, вытрыманы адказ, мяркуе блогер.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

{movie}Блогер Андрэй Кабанаў “Размове Жбанкова”|right|15688{/movie}

АК, belsat.eu

Стужка навінаў