Анатолій Зымін: У правакацыяў адзін корань – Расейская Федэрацыя


«Усе чакалі, калі з’явяцца першыя вінаватыя ў тым, што адбылося ў Кіеве. Цяпер пацвярджаецца, што расейскія спецслужбы былі на Майдане. Пра гэта казалі ўсе. Што тычыцца словаў Віктара Януковіча пра недатычнасць да праліцця крыві, перадвыбарчая рыторыка: падаваць сябе як ахвяру і падкрэсліваць невінаватасць», – распавёў у «Гарачым каментары» Анатолій Зымін.

На думку ўкраінскага журналіста, Януковіч будзе змагацца да канца і абараняцца ад абвінавачанняў.

{movie}У правакацыяў адзін корань – Расейская Федэрацыя|right|15676{/movie}

Паводле Зыміна, новыя ўлады зробяць усе, каб знайсці хоць каго-небудзь і абвінаваціць у падзеях на Майдане: «Набліжаюцца прэзідэнцкія выбары. Партыя ўлады, «Батьківщина» з Цімашэнкай, Яцэнюком і Турчынавым, будзе рабіць усе магчымае, каб паказаць, што яны сапраўды расследуюць тыя злачынствы, што адбыліся на Майдане. Бо Майдан патрабуе расследавання гэтых злачынстваў».

Майдан не хоча Цімашэнкі, упэўнены журналіст: «Ейны рэйтынг – самы нізкі за апошнія некалькі гадоў. Цімашэнка гэтага не прызнае, яна будзе ісці да ўлады. Цімашэнка хоча рэваншу – стаць прэзідэнтам Украіны. Калі б яна прыслухалася і адышла ўбок, а ейная партыя вылучыла б тэхнічнага кандыдата, які прайграў, яна б з часам выйшла і змагла б стаць прэм’ер-міністрам і атрымала б уладу».

«Упершыню няма кандыдата, якога падтрымлівае Расея. Парашэнка вызывае нервовыя дрыжыкі. Цімашэнка магла б быць, але пасля заяваў у бок Пуціна прарасейскаю кандыдаткаю яна не будзе. Расея зробіць усе, каб перашкодзіць правядзенню выбараў, а гэта два сцэнары: ваенны канфлікт, на што Расея хутчэй за ўсё не пойдзе, або ўвод надзвычайнага становішча, а яго можна ўвесці, толькі калі пад пагрозаю жыццё грамадзянаў», – кажа суразмоўца.

Беларусь магла б быць пасярэднікам паміж Расеяй ды Украінаю, упэўнены Анатолій Зымін: «Як мы бачым, Аляксандр Турчынаў адзін з першых замежных візітаў здзейсніў у Беларусь. І Беларусь ніколі не псавала сваіх стасункаў з Украінай, як і Украіна, гэта добра».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў