Украіна сабралася вярнуць «справядлівы кошт» на газ


Расея павялічвае кошт на газ для Украіны з красавіка 2014 года. Новыя ўлады Украіны лічаць несправядліваю новую цану $ 485,5 за 1 тысячу кубаметраў і маюць намер вярнуць «справядлівую цану», $ 268,5.

Паводле Аляксея Мілера, кіраўніка «Газпрому», сума запазычанасці «Нафтогаз України» з улікам сакавіцкіх паставак вырасла і перавысіла $ 2,2 млрд.

Прыблізна столькі Кіеў хоча папрасіць ў Масквы ў якасці крэдыту для пагашэння запазычанасці за спажыты расейскі газ. Пра гэта заявіў прызначаны Вярхоўнаю Радаю міністр энергетыкі ды вугальнай прамысловасці Юрый Продан.

Продан дадаў, што Украіна мае намер павялічыць уласную здабычу газу, у тым ліку за кошт сланцавага, і разлічвае на павелічэнне рэверсійных паставак газу з Еўропы.

Умовамі ўтрымання ніжэйшых коштаў для Украіны былі своечасовая аплата за газ і пагашэнне запазычанасці.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў