НАСА будзе ігнараваць Расею


Працаўнікам касмічнага агенцтва забаранілі перапісвацца, стэлефаноўвацца і размаўляць з расейскімі партнёрамі на міжнародных сустрэчах.

У сувязі з парушэннем Расеяй тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны НАСА прыпыняе супрацу з «Роскосмос», аднак працягвае супольнае забяспечванне бесперабойнага функцыянавання Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), гаворыцца ў заяве ведамства.

У адказ на гэты зварот намеснік кіраўніка ўраду Расеі Дзмітрый Рагозін напісаў у сваім мікраблогу, што МКС быў адзіным супольным праектам НАСА і «Роскосмаса».

Zrzut ekranu 2014-04-3 o 16.36.28

Чалец-карэспандэнт Расейскай акадэміі касманаўтыкі Юрый Караш і размове з журналістамі «Бі-Бі-Сі» адзначыў, што ў бліжэйшай будучыні Расея перастане быць патрэбная НАСА. «Расея нічога не можа прапанаваць НАСА. У бліжэйшыя 2–3 гады ў космас паляціць беспілотная версія карабля «Дракон» – і гудбай МКС», – зазначыў расейскі навуковец.

ЮВ паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў