Крым чакае лёс турэцкага Кіпру


Жыхары акупаванай Турцыяй паўночнай часткі вострава жывуць утрая горш за суседзяў з паўднёвай, грэцкай часткі.

Пра гэта заявіў у эфіры радыёстанцыі «Tok FM» міністр замежных справаў Польшчы. На думку Радослава Сікорскага, Расея не да канца прадумала наступствы захопу паўвыспы. Міністр нагадаў пра эканамічныя санкцыі, якія кардынальна памяняюць бізнес-клімат Расеі.

60 % турыстаў, што ездзілі адпачываць у Крым, былі грамадзянамі Украіны. Расейскае кіраўніцтва абвесціла пра неабходнасць увесці візавы рэжым для іншаземцаў, якія едуць у Крым. Пры гэтым жыхары паўвострава змогуць атрымліваць шэнгенскія візы толькі ў Кіеве, бо Еўропа лічыць Крым неад’емнаю часткай Украіны.

Нагадаем, што самаабвешчаную ў 1983 г. Рэспубліку Паўночны Кіпр не прызнала ніводная краіна, акрамя Турцыі. Міжнародная супольнасць да гэтага часу лічыць гэтую тэрыторыю акупаванаю.

У сваю чаргу незалежнасць Крыму прызнала толькі Расея, у склад якой і была ўключана паўвыспа.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары