У Берасці затрымалі журналіста, падазраванага ў педафіліі


У Берасці мужчына дэманстраваў сваё голае цела дзецям з вакна кватэры. Яго затрымалі, распачалі крымінальную справу. Паводле праваахоўных органаў, ужо 10 бацькоў падалі заявы на правапарушальніка.

Мужчына нібыта працуе ў адным з берасцейскіх выданняў, аднак афіцыйна гэтай інфармацыі пакуль не пацвердзілі. Таксама паводле неафіцыйных звестак, галоўны рэдактар той жа газеты нядаўна трапіў у сеткі групы актывістаў, што палююць на педафілаў.

Затрыманы мужчына ўжо даў паказанні, у якіх прызнаўся, што пакутуе ад цягі да дзяцей больш за год.

ДР, belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў