Лукашэнка звольніў кіраўніка гомельскага КДБ


Афіцыйнаю прычынаю звальнення названае “неналежнае выкананне службовых абавязкаў”.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб вызваленні палкоўніка Івана Ляскоўскага ад пасады начальніка ўпраўлення КДБ ў Гомельскай вобласці. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Іван Ляскоўскі – фігурант спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу, ён быў унесены туды 2 лютага 2011 года.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў