Дзеля прафілактыкі – у турму


Дзеля прафілактыкі – у турму. Гэткі спосаб змагання з неаднаразовым парушэннем дзяржаўнай мяжы прапанаваў парламенту памежны камітэт Беларусі. Многія з парушальнікаў – гэта ўцекачы з трэціх краінаў, што бягуць у Еўропу. Як да іх ставяцца ў Літве?

{movie}Перакрочванне мяжы|right|15655{/movie}

Жыццё ў Еўразвязе – мара для многіх, нават тых, хто не мае візы. А пераправа грамадзянаў трэціх краінаў у Еўропу – прыбытковы бізнес. Праз беларуска-літоўскую мяжу праходзіць буйны канал транспартыроўкі нелегалаў. Найчасцей іх пункт назначэння – Заходняя Еўропа, але і тут, у Літве, штогод затрымліваюць каля 2 тысяч нелегальных мігрантаў.

У 2012 годзе сярод іх было найбольш грамадзянаў Расеі, Беларусі, Кіргізіі і Грузіі. Летась увосені літоўскія праваахоўнікі выкрылі сетку нелегальнай перавозкі людзей праз мяжу. Арганізатары цяпер знаходзяцца пад следствам. А вось у Беларусі Памежны камітэт прапанаваў увесці крымінальную адказнасць не за арганізаваную злачыннасць, а толькі за паўторнае цягам года парушэнне правілаў перасячэння мяжы.

Старшыня памежнага камітэту Леанід Мальцаў назваў крыміналізацыю нелегальнага перасячэння не больш як… прафілактыкаю. Пад страхам зняволення грамадзяне, у тым ліку перавозчыкі, цяпер мусяць правяраць наяўнасць патрэбных у прымежнай зоне дакументаў. Злоўлены кіроўца, што вязе нелегала, абавязаны за свае кроўныя адправіць замежніка ў краіну пражывання.

У Літве злоўленых нелегалаў адпраўляюць у цэнтр рэгістрацыі замежнікаў у Пабрадзе (Pabradė) альбо адпраўляюць дадому. У Беларусі ж у хуткім часе парушальнікі дзяржаўнай мяжы могуць папоўніць шэрагі турэмных вязняў.

Настасся Яўмен, Белсат, Вільня

Стужка навінаў